У Глыбокім прайшоў 39-ы Рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе

 b850ed51c48b244a7ea4283f4a8b0543 У Глыбокім прайшоў 39-ы Рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе сярод выхаванцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ на прызы мясцовага райвыканкама.

Удзел у спаборніцтвах, якія працягваліся два дні, прымалі юныя атлеты з Мінска, Віцебска, большасці райцэнтраў нашай вобласці, дзе ў спартыўных школах ёсць аддзяленні грэка-рымскай барацьбы. Спартсмены змагаліся за перамогу ў дзесяці вагавых катэгорыях. Пераможцамі і прызёрамі сталі 35 атлетаў.

Дастойна выступілі юныя барцы-класікі з Сянна. Данііл Казянкоў і Дзмітрый Баранок,якія трэніруюцца пад кіраўніцтвам Анатоля Рыбчанкі, сталі пераможцамі ў вагавых катэгорыях 35 і 59 кг. Аляксандр Палітыка і Уладыслаў Леановіч занялі другія месцы.

Наш кар.