А могуць трапіць і людзі….

Неяк у адным з пад’ездаў дома, што па вуліцы Каваленкі, занепакоіў жыльцоў смурод гніення, крыніцу якога ўдалося выявіць не адразу. Калі  дзіцячыя веласіпеды прыбра­лі ад размеркавальнага шчыта электранапругі, заўважылі, што ён незачынены і нават без днішча. Заглянулі туды, а там хатняя жывёлі­на стала ахвярай электратоку, пранікшы ў размеркавальную скрыню-шчыток. Быў і яшчэ выпадак, калі кот пачаў гуляць з правадамі, звісаючымі са скрыні. Тады эксплуатацыйная служба ЖКГ прыбрала правады. Аднак ніякага замка ці нейкага іншага запору і сёння не з’явілася. А дзе яны ёсць увогуле? Практычна ўсюды свабодны доступ.

 Бог міласцівы да чалавека, і, бачна, толькі таму ніхто не стаў ахвярай цывілізацыі. Але «вопыт»  братоў нашых меншых сведчыць аб небяспецы, бо пад напругу могуць трапіць і людзі, асабліва дзеці са сваёй наіўнай цікаўнасцю.