У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» звыш 200 юных жыхароў Сенненшчыны атрымаюць навагоднія падарункі.
Сярод іх навучэнцы Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, наведвальнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзеці, якія выхоўваюцца ў замешчаных сем’ях, маленькія пацыенты цэнтральнай раённай бальніцы. Усяго 249 чалавек. На падарункі для іх з раённага бюджэту выдзелена 26 млн 784 тыс. 432 рублі. Вольга БАНДАРЭВІЧ.