ШЭСЦЬ РАЗОЎ ПА ТЫСЯЧЫ

OLYMPUS DIGITAL CAMERAАндрэй Бяляеў шчыруе на  хлебных палетках саўгаса імя Машэрава з 1992 года,  і кожнае жніво механізатар садзіцца за штурвал зернеўборачнага камбайна. Сёлета яго экіпаж, у склад якога ўваходзіў і Дзмітрый Маісеенка, намалаціў 1404 тоны збожжа. Тысячны намалот пераадолены ў шосты раз.

— Вынік мог бы быць лепшым. Аднак у мяне новы памочнік, які на камбайне працуе першы сезон. Дзіма хоць і стараўся, вопыту крыху не хапіла, — Андрэй Іванавіч гаворыць пра гэта без шкадавання, бо ўпэўнены — малады механізатар вырасце ў сапраўднага майстра сваёй справы.
Яшчэ адным складнікам высокіх намалотаў з хлебнай нівы з’яўляецца высокая ўраджайнасць. Зрэшты, і яна — вынік працы людзей: механізатараў, аграномаў, інжынераў. І не толькі тых, што працуюць у сельскай гаспадарцы. Многае залежыць ад канструктараў сельскагаспадарчай тэхнікі, спецыялістаў, якія працуюць на яе вытворчасці.
— Мне давялося эксплуатаваць «Дон», «Ліду». Зараз убіраем хлеб на КЗС-1218. Кожная марка зернеўборачных камбайнаў мае свае асаблівасці. Але важна своечасова падрыхтаваць машыну да жніва, — упэўнены ас-камбайнер.
Доўгі час, яшчэ са школьных гадоў, памочнікам у Андрэя Бяляева на жніве быў сын. Зараз Дзяніс служыць у войску. У жніўні быў у водпуску і не ўцярпеў, каб не папрацаваць за штурвалам камбайна. Так што змена ў знакамітага на Сенненшчыне хлебароба ёсць.
Наш кар.
НА ЗДЫМКУ: Андрэй Бяляеў, камбайнер-тысячнік СУП «Саўгас імя Машэрава».