Бульбашы без бульбы

 Вытворчасцю таварнай бульбы на Сенненшчыне займаюцца ўсяго тры гаспадаркі. Але ні сельгаскааператывам «Бяленева», «Літусава», ні ўнітарнаму сельгаспрадпрыемству імя Гараўца сёлета пахваліцца няма чым. Самы высокізбор клубняў у СВК «Бяленева» — 97,2 цнт з гектара, найменшы — 65,5  — у СВК «Літусава».

 Спецыялісты-аграномы тлумачаць такую нізкую ўраджайнасць неспрыяльнымі умовамі  надвор’я, а галоўным чынам — адсутнасцю пасяўнога матэрыялу належнай якасці.