Нельга выкарыстаць — пад бульдозер

На самотныя думкі наводзяць пустуючыя і спарахнелыя былыя жылыя дамы, асабліва ў вёсцы: старэе насельніцтва, губляе свой узнаўленчы патэнцыял . Ды і з пункту гледжання культуры і эстэтыкі такія карцінкі не надаюць ёй прывабнасці і аптымізму. Хаця побач можа быць і дыхтоўны  дом.

 Невыпадкова ў апошнія гады пассельвыканкамы, выконваючы Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №70, вядуць даволі актыўную работу па зносу падобных сяліб. Сёлета на гэту справу з абласнога бюджэту вы­дзе­лена раёну 35 мільёнаў рублёў. За восем месяцаў выкарыстана 16 мільёнаў 628 тысяч рублёў, на якія знесена 5 пустуючых і 26 трухлявых дамоў. Яно і  правіль­на: нельга выкарыстаць на карысць людзям — пад бульдозер.