На Сенненщине организовано соревнование среди молодёжных экипажей зерноуборочных комбайнов

 OLYMPUS DIGITAL CAMERA Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам прафсаюза работнікаў АПК падтрымаюць імкненне маладых удзельнікаў жніва да высокіх вытворчых паказчыкаў.

Па выніках працоўнага спаборніцтва моладзевыя экіпажы зернеўборачных камбайнаў, якія зоймуць першае, другое, трэцяе месцы, будуць узнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі. Такія ж заахвочванні прадугле­джаны для самага стараннага маладога вадзіцеля.

Не застануцца незаўважанымі працоўныя перамогі, атрыманыя непасрэдна ў час жніва. У прыватнасці, граматы і прызы чакаюць тых маладых удзельнікаў уборкі, якія першымі намалоцяць і перавязуць з поля на ток тысячу тон збожжа.