У БУДУЧЫНЮ З ГАЛОЎНЫМ ДАКУМЕНТАМ

IMG_7387+У рамках Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі», прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у Сенненскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў юным сенненцам, якія дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту.

Свой першы дакумент, што сведчыць аб прыналежнасці да грамадзянства Беларусі, з рук намесніка старшыні райвыканкама Зоі Фаміной атрымалі 14 школьнікаў навучальных устаноў райцэнтра, гарадскога пасёлка Багушэўск і шэрагу сельскіх школ. Сярод іх таленавітыя маладыя людзі, лідары школьнага жыцця, пераможцы прадметных алімпіяд, актывісты БРСМ.
Разам з пашпартам кожнаму з юнакоў і дзяўчат уручылі падарачнае выданне «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» і Канстытуцыю нашай краіны.
З адметнай падзеяй у іх жыцці юных сенненцаў павіншавалі начальнікі аддзелаў ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Сяргей Мяцеліца і адукацыі, спорту і турызму Людміла Аніськовіч, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Марына Наваковіч.
Святочны настрой прысутным падаравала вакальная група «Мерыдыян» Раённага цэнтра дзяцей і моладзі, у выкананні якой прагучала музычная кампазіцыя «За Беларусь!». Пасля чаго школьнікаў чакала экскурсія па выставах раённага краязнаўчага музея.
Прыемна адзначыць, што яшчэ двое нашых землякоў былі запрошаны на ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Канстытуцыі, што прайшлі ў Віцебскай абласной філармоніі. Вікторыя Купцова з СШ №1 г.Сянно і Уладзіслаў Дзюпін з Беліцкай ДССШ у ліку 15 лепшых прадстаўнікоў моладзі Прыдзвіння ўдастоіліся гонару атрымаць пашпарты з рук старшыні аблвыканкама Мікалая Шарстнёва.
Ірына ХАСАНАВА.
Фота аўтара.