КУПІЦЕ СВІТ, НЕ ПАШКАДУЕЦЕ

1Рэабілітацыйная працоўная майстэрня «Крэатыўныя падарункі» аддзялення дзённага наведвання для людзей з асаблівасцямі пачала працаваць у тэхніцы «світ-дызайн», што ў перакладзе азначае «салодкі падарунак».

Прыхільнікі новай тэхнікі ў сваіх вырабах (у асноўным букетах руж, рамонкаў) выкарыстоўваюць цукеркі. Прычым салодкія кветкі ў кожным новым букеце не паўтараюцца.
Ідэя заняцца світ-дызайнам належыць новаму кіраўніку аддзялення Таццяне Манкевіч. Таццяна Васільеўна прынесла з дому некалькі ўласных вырабаў, расказала і паказала, як іх можна стварыць. Справа прыйшлася па душы.
Світ-дызайн пачалі прымяняць і пры рабоце ў іншых тэхніках, напрыклад, у мастацкім афармленні бутэлек, якім наведвальнікі аддзялення займаюцца ўжо даволі працяглы час.
Кіруе майстэрняй «Крэатыўныя падарункі» Надзея Камлёва. Надзея Іванаўна і яе падапечныя прапаноўваюць вырабы на заказ усім жадаючым. Да свят, юбілеяў, з іншай нагоды гэта будуць лепшыя эксклюзіўныя падарункі, якія спадабаюцца сябрам, сваякам, калегам…
++Можна набыць і іншыя сувеніры. Добрым падарункам можа стаць, напрыклад, раздзелачная дошка з майстэрні «Дэкаратыўная дашчэчка», у якой пад кіраўніцтвам Кацярыны Барсуковай з задавальненнем займаюцца мастацкім выпальваннем наведвальнікі аддзялення, напрыклад Ілля Сенатараў, які плануе асвоіць і разьбу на дошках.
Аформіць вясельны стол прапаноўваюць падапечныя Вольгі Нікалаевай з гуртка «Утульны дом».
Таццяна Буракова.
На здымках: загадчыца Таццяна Манкевіч і наведвальнік аддзялення Уладзімір Лазарчык з салодкім падарункам; вясельны стол.

Фота аўтара і з архіва аддзялення.

1 2

3