Сенненскія аўто праверылі на зімовы “абутак”

1+ У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Жыццё даражэй за шыны!» супрацоўнікі аддзялення ДАІ Сенненскага РАУС і Белтэхагляду правялі сумесны рэйд па гатоўнасці транспартных сродкаў да эксплуатацыі ў зімовы перыяд.

Аснова бяспечнай эксплуатацыі легкавога аўтамабіля — выкарыстанне на ім шын, адпавядаючых умовам надвор’я.

Па словах Сяргея Краўчанкі, інжынера УП «Белтэхагляд» на дыягнастычнай станцыі 211, насуперак распаўсюджанаму сярод аўтаўладальнікаў меркаванню, быццам бы дастаткова наяўнасці зі­мовай гумы толькі на вядучай восі, для надзейнага счаплення з дарогай вель­мі важна «пераабуваць» усе чатыры колы транспартнага сродку. Да таго ж эксперты рэкамендуюць прымяняць зімовыя шыны пры сярэднясутачнай тэмпературы +7°С і ніжэй.

У цэлым сенненскія аўтааматары парадавалі правяраючых. Усе дваццаць машын, спыненых інспектарам ДПС ДАІ Андрэем Булынем, былі «абуты» па сезоне. Сярод кіроўцаў транспартных сродкаў выяўлена толькі два выпадкі парушэнняў Правіл дарожнага руху, звязаных з несвоечасовым прахо­джаннем тэхагляду.

Акрамя таго, падчас рэйду яго ўдзельнікі правялі прафілактычную гутарку з аўтаўладальнікамі і ўручылі ім святлоад­люст­роў­ваючыя элементы.

Ірына ХАСАНАВА.

 НА ЗДЫМКУ: С.Краўчанка, А.Булыня правяраюць чарговы аўтама­біль.