В агрогородке Немойта сельчан учили тушить пожары

 glg  З  халадамі на Сенненшчыне ўсталяваўся пажаранебяспечны перыяд, які адзначаецца рэзкім узрастаннем колькасці пажараў. Не сакрэт, што асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый з’яўляюцца ігнараванне правіл пажарнай бяспекі пры карыстанні электрапрыборамі, ацяпляльным абсталяваннем (у асноўным печамі), няспраўнасць электрычнай праводкі, неасцярожнае абыходжанне з агнём, дзіцячае свавольніцтва. Уладамі і службамі МНС надаецца немалая ўвага пытанням папярэ­джання і прафілактыкі пажараў, гібелі на іх людзей, акцэнтуецца ўвага грамадзян на недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду дарослых.

З удзелам намесніка міністра Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Г.Ф.Ласуты, а таксама першага намесніка начальніка ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС», палкоўніка ўнутранай службы А.І.Ганчарова і начальніка Сенненскага РАНС, палкоўніка ўнутранай службы А.В. Грынжэўскага ў аграгарадку Нямойта прайшло навучанне насельніцтва па выкарыстанні першапачатковых сродкаў пажаратушэння. Супрацоўнікі Сенненскага РАНС дэманстравалі пажарна-выратавальную тэхніку, паказвалі прыклады тушэння парашковым і вуглекіслотным вогнетушыцелямі, прымяненне гідраўлічных інструментаў. Спрабавалі тушыць узгаранне і некаторыя вяскоўцы.

j,h,j     Пасля гэтага з жыхарамі Нямойты і навакольных вёсак ішла гутарка аб пажарнай бяспецы ў актавай зале сельскага Дома культуры. Старшыня Нямойтаўскага сельвыканкама А.Л.Бараноўскі расказаў пра работу, якую праводзіць мясцовая ўлада з насельніцтвам сельсавета па захаванні пажарнай бяспекі. У гэтым спісе значацца інфармацыйная работа, праверка жыллёвага фонду, у першую чаргу, катэгараваных, «сезонных» (дачнікаў) і адзінока пражываючых грамадзян, шмат­дзетных сямей. Па словах Анатоля Леаніда­віча, вялікую дапамогу па прафілактыцы пажараў аказваюць супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Нямойтаўскай школы.

k.h     Падводзячы вынікі сустрэчы, Г.Ф. Ласута застаўся задаволены той работай, якую праводзяць супрацоўнікі РАНС сумесна з адміністрацыяй сельвыканкамаў. Госць выказаў надзею, што жыхары раёна будуць і надалей праяўляць асцярожнасць з агнём на вытворчасці, у побыце. Асаблівую ўвагу ён надаў прафілактыцы дзіцячай гібелі на пажарах.

Ірына ХАСАНАВА.