Вогненная пятніца

пожарАпошнія дні лістапада адзначыліся на Сенненшчыне адразу некалькімі пажарамі.

Так, 28 лістапада ў вёсцы  Ліпна  Ходцаўскага сельсавета адбыўся пажар. У выніку агнём знішчаны надворная пабудова і тры тоны сена, што захоўваліся ў ёй. Прычына пажару высвятляецца.

Пазней, у той дзень, гарэў гараж у вёсцы Малая Беліца Беліцкага сельсавета. У выніку здарэння пашкоджана пабудова. гаспадар гаража, які  ў час здарэння знаходзіўся ў гаражным памяшканні, атрымаў траўмы. Прычынай пажару стаў выбух газапаветранай сумесі.

Адказная за рубрыку Ірына ХАСАНАВА.