Сенненскае ДЭУ-38 перайшло на кругласутачны рэжым работы

ГС Пра гэта паведаміў галоўны інжынер упраўлення  Уладзімір Верамеенак.

Для апрацоўкі дарог нарыхтавана 4,5 тыс. тон пясчана-салянай сумесі. На выпадак снежных заносаў устаноўлена 1900 сігнальных вех для абазначэння краю дарог.

На доглядзе дарог у зімовы перыяд будуць за­дзейнічаны 8 пескасолеразмеркавальнікаў, 5 трактараў МТЗ, аўтагрэйдар, 2 пагрузчыкі.

Дыспетчарская служба ДЭУ перайшла на кругласутачны рэжым работы. Для надзвычайных сітуацый (напрыклад моцных снегападаў) створана аварыйная брыгада з трох чалавек, якой прыдадзены мікрааўтобус для аператыўнага вывучэння абстаноўкі на дарогах.

Усяго Сенненскаму дарожнаму ўпраўленню сваімі сіламі трэба абслужыць 197 км дарог у Сенненскім, Талачынскім і Бешанковіцкім раёнах. Прычым рабіць гэта трэба згодна з устаноўленымі нормамі: для пасыпкі дарог адводзіцца 4 гадзіны, для расчысткі — 6.

 Таццяна Буракова.