Сенненцы ў ліку лепшых дыджэяў Віцебшчыны

 ГС  У аграгарадку Крынкі Лёзненскага раёна абласны метадычны цэнтр народнай творчасці на базе мясцовага Дома культуры арганізаваў і правёў агляд-конкурс на  лепшую арганізацыю дыскатэчнага мерапрыемства «Для тых,  каму за…».

Удзел у ім прынялі і сенненцы. Рэжысёр раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Юлія Крыўчанка і гукарэжысёр установы Максім Акулаў дастойна прадставілі Сенненшчыну і занялі другое месца сярод каманд, якія прадстаўлялі 10 рэгіёнаў вобласці.

Аляксандр ІЎЕЎ.