Секрет семейного счастья от призёров районного конкурса на «Лучшее сельское подворье » супругов Козловых из аг. Студёнка Сенненского района
Сенненскі раён багаты не толькі сваёй прыродай, гісторыяй, таленавітымі і працавітымі людзьмі, але і моцнымі вясковымі сем’ямі. І раённы конкурс на «Лепшы сельскі падворак», што адбыўся нядаўна, таму пацвярджэнне. З васьмі прэтэндэнтаў журы адабрала траіх. На вынікі паўплывалі не толькі добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі, але і наяўнасць падсобнай гаспадаркі, маральны клімат у сям’і. У ліку прызёраў конкурсу апынулася і сям’я Казловых з аграгарадка Студзёнка.
Сельскі ўклад патрабуе ад чалавека штодзённай і самаадданай працы, нярэдка без выхадных і водпускаў. Большасць прадстаўнікоў сучаснай моладзі да гэтага аказваецца не гатовая і шукае лепшай долі пераважна ў горадзе, дзе мінімальныя гаспадарчыя турботы і максімальна камфортныя бытавыя ўмовы. Жыць у вёсцы, а тым больш займацца сельскай гаспадаркай, на жаль, пагаджаюцца нямногія. Як правіла, гэта тыя, хто сам вырас на сяле і не па словах знаёмы з сельскім бытам. Як, напрыклад, Яўген і Вольга Казловы. Ён — з Новага Сяла, яна — з Самсон. Разам вучыліся ў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Сёння Яўген працуе намеснікам дырэктара ААТ «Студзёнка» па кормавытворчасці. Малады мужчына мае аўтарытэт у калектыве, знаходзіцца ў рэзерве кадраў на пасаду кіраўніка сельгаспрадпрыемства. Вольга — ветэрынарны ўрач у акцыянерным таварыстве. Вельмі адказная, у любы час сутак гатовая аказаць дапамогу жывёле.
Свае адносіны яны будуюць на прынцыпах узаемаразумення і раўнапраўя, з упэўненасцю глядзяць у будучыню.
За службовымі і хатнімі справамі Вольга знаходзіць час і на захапленне — кветкаводства. Яе кветнік палыхае з ранняй вясны да позняй восені. За гаспадаром, як і належыць — мужчынскія абавязкі: утрыманне падсобнай гаспадаркі, уладкаванне дома. Разам яны выхоўваюць сына Рамана.
Атрымаўшы ведамаснае жыллё, маладая сям’я пачала актыўна яго добраўпарадкоўваць, абзавялася кароўкай, парасятамі, птушкай, трусамі. Сёння іх сядзібу можна назваць узорнай.
Зладжаная праца — залог поспеху і найбольш аптымальны шлях дасягнення самых запаветных мэт. А дасягненні Яўгена і Вольгі на конкурсе ацэнены дыпломам і каштоўным падарункам.
Ірына ХАСАНАВА.
Подробности в №92 за 29 ноября 2014 г.