В Сенно соревновались уличные футбольные команды

OLYMPUS DIGITAL CAMERAУ гэтыя дні ў райцэнтры праводзіцца турнір па міні-футболе. Яго арганізатарам выступіў раённы спартыўны клуб «Алімп». Удзел у спаборніцтвах прымаюць юныя футбалісты розных узростаў, што жывуць на адной вуліцы.

Ва ўзроставай групе не старэй 2002 года нара­джэння на полі са штучным пакрыццём, што было пабудавана зусім нядаўна, высвятлялі адносіны 6 каманд. Перамогу святкавалі спартсмены, якія жывуць на вуліцы Каваленкі. Другое месца ў спаборніцтвах занялі юныя сенненцы з вуліцы Міра, трэцяе — Азгура.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA      Не засмуціліся і аматары футбола, якія жывуць на вуліцах Назаранкі, Касманаўтаў, Кастрычніцкая. Яны ўпэўнены, што ўжо ў наступным годзе на падобным турніры змогуць узяць рэванш.

А тым часам спаборніцтвы працягваюцца. На поле выходзяць больш старэйшыя футбалісты.

 Наш кар.

 

 

 

Каманда-пераможца ў малодшай узроставай групе

Каманда-пераможца ў малодшай узроставай групе