Сенненскі раён прыняў удзел у рэспубліканскай антытытунёвай акцыі

 сигарета Для яе правядзення ва УЗ «Сенненская ЦРБ» быў распрацаваны шэраг мерапрыемстваў.

У школах здароўя прайшлі заняткі па прафілактыцы тытунекурэння. Сярод насельніцтва распаўсюджаны памяткі «Курыць можна кінуць», «Не пачынайце курыць!», «Калі вы курыце — кідайце!»

У дні правядзення акцыі быў арганізаваны кансультацыйны прыём па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння. Урач-нарколаг Сенненскай ЦРБ Сяргей Карась па «тэлефоне даверу» даў парады жадаючым кінуць курыць і выступіў з матэрыялам антытытунёвай тэматыкі па раённым радыё.

Спецыялісты УЗ «Сенненская ЦРБ» правялі адпаведныя гутаркі на прадпрыемствах, у арганізацыях і навучальных установах раёна. Інфармацыйныя матэрыялы на тэму прафілактыкі курэння размешчаны на сайце раённай установы аховы здароўя. Прайшлі іншыя мера­прыемствы.

І калі хоць нейкую частку курыльшчыкаў праведзеная акцыя прымусіла задумацца над неабходнасцю  пазбавіцца ад шкоднай звычкі, можна лічыць, што зробленае дало свой плён.

 Таццяна Буракова.