Сенненскія бібліятэкары шукалі інавацыйныя формы папулярызацыі беларускай мовы

1У Ходцаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў выязны семінар «Беларуская мова і літаратура» — выток нацыянальнай культуры, арганізаваны для сельскіх бібліятэкараў

            Ад­крыла мерпрыемства  дырэктар Сенненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Мяцеліца.

3 Гаспадыня семінару, загадчыца Ходцаўскай бібліятэкі Ларыса Паражынская, правяла экскурсію па ўстанове. Усюды былі чысціня, парадак і ўтульнасць. Сёння не кожная сельская бібліятэка мае памяшканне, якое дазваляе асобна размясціць дзіцячы і дарослы абанементы, чытальную залу. Пацверджаннем таму, што Ларыса Уладзімі­раўна з’яўляецца сапраўднай захавальніцай храма кнігі і беларускай мовы, было падрыхтаванае ёй паказальнае літаратурна-тэатралізаванае мерапрыемства «Мілагучнае, звонкае роднае слова».

Беларускія прыказкі, прымаўкі, казкі, лічылкі, песні — усё гэта ўбачылі і пачулі ўдзельнікі семінара. На дапамогу бібліятэкару прыйшлі вучні і настаўнікі мясцовых школ, сярэдняй і музычнай.

2    Вершы ўласнага сачынення на беларускай мове ў час літаратурна-тэатралізаванай вечарыны прачытаў былы настаўнік Васіль Ігнатоў. Асабліва спадабаўся прысутным верш «Возера Саро» пра цудоўныя краявіды мясцовай прыроды. Вучаніца Ходцаўскай школы Каця Шчоткіна зачаравала залу сваім вершам пра родную Беларусь.

Вопытам работы па прапагандзе беларускай літаратуры калег пазнаёмілі загадчыца Машканскай бібліятэкі Таццяна Пятрова, Студзёнкаўскай — Ларыса Пагарэльская, Чырвонасельскай — Ганна Конышава.

Метадыст 1 катэгорыі аддзела бібліятэчнага  маркетынгу Сенненскай ЦРБ Кацярына Догіль правяла гістарычны экскурс «Мова — духоўны скарб народа». З мультымедыйнай прэзентацыяй новых кніг на беларускай мове выступіла загадчыца аддзелу бібліятэчнага маркетынгу Таццяна Красноўская. Яна прапанавала таксама інавацыйную форму папулярызацыі беларускай мовы.

IMG_0127       У канцы мерапрыемства яго ўдзельнікі наведалі этнаграфічны музей Ходцаўскага сельскага Савета. Падвяла вынікі семінару Алена Мяцеліца.

Таццяна Буракова.

Подробности в №91 за 25 ноября 2014 г.