Карэспандэнт «Голасу Сенненшчыны» пабывала на адпраўцы прызыўнікоў, якім належыць прымерыць форму дэсантных войскаў

lilgu Пад марш «Развітанне славянкі» ў выкананні духавога аркестра пад кіраўніцтвам Казіміра Асіповіча вось ужо некалькі дзён праходзяць урачыстыя провады сенненцаў на тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы нашай краіны.

 А сёмай гадзіне раніцы ля варот ваенкамата ўжо тоўпіліся родныя і сябры навабранцаў. Будучыя абаронцы Айчыны па чарзе заходзілі ў будынак для праходжання кантрольнага медыцынскага агляду і апошняга інструктажу, які праводзіў начальнік групы прызыву раённага ваеннага камісарыята Аляксандр Ахрамовіч.

Вадзіцель ААТ «Сінягорскае» Яўген Дзятлаў задаволены тым, што ідзе служыць у паветрана-дэсантныя войскі, а менавіта ў 103-ю асобную гвардзейскую мабільную брыгаду (г.Віцебск). А вось для яго маці, Таццяны Уладзіміраўны, наступіў цяжкі перыяд растання з сынам, які будзе доўжыцца паўтара года. Хутка здзейсніцца запаветная мара прызыўніка: ён ажыццявіць свой першы прыжок з парашутам. Менавіта, пасля такога баявога хрышчэння, Яўген будзе лічыцца сапраўдным дэсантнікам.

Ірына ХАСАНАВА.