Сенненскі цэнтр дзяцей і моладзі прыняў удзел у абласным конкурсе ўзораў рэкламнай прадукцыі

ГС Па яго выніках дыпломам другой ступені за распрацоўку лагатыпа ўстановы, дыпломаў, грамат і іншай прадукцыі ў намінацыі «Фірменны стыль» узнагароджана метадыст П.Якубовіч. Дыплом другой ступені атрымаў і аўтарскі калектыў у складзе дырэктара цэнтра В.Каржыцкай, намесніка дырэктара В.Кучынскай і метадыста П.Якубовіча за распрацоўку буклета ў намінацыі «Друкаваная рэкламная прадукцыя».