Ля вёскі Відокі Беліцкага сельсавета Сенненскага раёна зафіксавана ўзгаранне торфамасіву плошчай 0,8 га

пожар Ва ўстараненні пажаранебяспечнай сітуацыі дапамогу супрацоў­нікам Сенненскага РАНС аказалі іх калегі з суседніх раёнаў: Аршанскага, Талачынскага, Чашніцкага.

Дзякуючы зладжанай рабоце спецыялістаў пажарнай службы, прадстаўнікоў мясцовай улады і кіраўніцтва шэрагу прадпрыемстваў раёна надзвычайнае здарэнне было ліквідавана ў кароткі тэрмін.

Ірына ХАСАНАВА.