Дэкада прафілактыкі пажараў у жыллёвым фондзе праводзіцца на тэрыторыі Сенненскага раёна з 12 па 21 лістапада бягучага года.

пожар Яе мэта — акцэнтаванне ўвагі кіраўнікоў мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў, арганізацый і насельніцтва на праблемах гібелі людзей у час пажараў.

   З пачатку года ў раёне адбылося 36 пажараў, у агні загінулі тры чалавекі. Летась за аналагічны перыяд зафіксавана 29 пажараў і  5 выпадкаў гібелі людзей на іх.