Более 200 юных сенненцев отдохнут в школьных лагерях

ГС У школьнікаў  пачаліся восеньскія канікулы, якія працягнуцца да 2 лістапада. Каля 230 дзяцей Сенненшчыны ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў на гэты час прымуць школьныя лагеры адпачынку.

       Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Дарашэнка, у раёне створаны 9 аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем. Яны будуць дзейнічаць на базе навучальных устаноў Сянна і Багушэўска, а таксама Беліцкай, Какоўчынскай, Машканскай, Студзёнкаўскай і Яноўскай сярэдніх школ.

У лагерах прадугледжана работа спартыўных секцый, аб’яднанняў па інтарэсах, школьных сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных службаў, пройдуць конкурсы, віктарыны, гульні.

Раённым цэнтрам дзяцей і моладзі ў час канікул арганізуюцца дваровыя пляцоўкі, а кіраўнікі гурткоў РЦДіМ правядуць для дзяцей заняткі па розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці.                                     

Вольга БАНДАРЭВІЧ.