Удзельнікамі акцыі «Чысты лес» на Сенненшчыне сталі 320 чалавек.

jfhyjfr11 кастрычніка  ў Беларусі ўжо шосты год запар па  ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі праводзілася  агульнарэспубліканская  акцыя «Чысты лес» .  

Супрацоўнікі  ўсіх лясніцтваў ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» ачышчалі ад смецця прыдарожныя палосы, месцы адпачынку, тэрыторыі вакол населеных пунктаў.

Да лясгасаўцаў далучыліся працаўнікі КУСГП імя Гараўца, вучні СШ №1 гарадскога пасёлка ў колькасці 30 чалавек. Дзевяць навучэнцаў Сенненскай школы-інтэрната дапамагалі супрацоўнікам Сенненскага лясніцтва ў пасадцы дрэў. Недалёка ад аграгарадка Белая Ліпа падлеткі высадзілі звыш 900 са­джанцаў лістоўніцы.

Удзельнікамі акцыі «Чысты лес» на Сеннен­шчыне сталі 320 чалавек. Іх намаганнямі было сабрана і ліквідавана 150 м куб. смецця.

Ірына ХАСАНАВА.