На Сенненшчыне ў разгары сезон нарыхтовак садавіны і гародніны.

ГСЯк паведаміў намеснік старшыні па нарыхтоўках і знешнеэканамічнай дзейнасці Сенненскага райспажыўтаварыства Віктар Печанькоў, сёлета ў летне-асенні перыяд запланавана нарыхтаваць для наступнай рэалізацыі насельніцтву 640 т бульбы, 130 т капусты, 34 т морквы, 60 т буракоў, 46 т цыбулі, 50 т яблыкаў.

Аддзел нарыхтовак спажыўтаварыства цесна супрацоўнічае ў гэтай дзейнасці з сялянскімі фермерскімі гаспадаркамі «Расненскае», «Аграмагнат», «АлВіК». Закупляюць прадукцыю садоў і агародаў і ў прыватных здатчыкаў. Найбольш актыўна пастаўляюць вырашчанае нарыхтоўшчыкам жыхары в.Падворыца Н.Хадыка і А.Самсонаў.

Для выезду ў вёскі раёна задзейнічаны 3 грузавыя машыны, якія рухаюцца па графіку, складзенаму ў адпаведнасці з заяўкамі здатчыкаў.

З пачатку года сенненскія нарыхтоўшчыкі закупілі і рэалізавалі 48,8 т бульбы, 116,551 т гародніны, 419,1 т садавіны.

 Таццяна Буракова.