Чэмпіёны 70-ых
Мы прадстаўляем чарговую падпорку здымкаў з фоталетапісу Сенненскай СДЮШАР, складзенага з фота былых навучэнцаў школы, трэнераў, момантаў спаборніцтваў.
На здымку ўверсе, датаваным 2 сакавіка 1975 г., можна ўбачыць зборную каманду Сенненскага раёна, якая заняла 1 месца на V зімовай спартакіядзе прафсаюзаў Віцебскага аблсавета.
Першы рад (справа налева): Віктар Глазуноў, Аляксандр Даукшас, Аляксандр Высоцкі, Зінаіда Рачкоўская.
Другі рад (справа налева): Валянціна Гарнак, Аляксандр Карнакоў, Галіна Макоўская, Аляксандр Рацькоў, Людміла Чыжэўская, Леанід Бутаровіч, Уладзімір Яроменка, Галіна Куляшова, Уладзімір Станкевіч, Аляксандр Сямёнавіч Хаменка (трэнер), Зоя Бараноўская, Валянціна Высоцкая, Міхаіл Мурашкевіч, Ліля Сімановіч.
А вось на другім здымку — ураджэнка Сянна Галіна Куляшова, якая ў 1976 годзе стала чэмпіёнкай зімовай спартакіяды народаў СССР.
Падрыхтавала Ірына ХАСАНАВА.
Фота з архіва Сенненскай СДЮШАР.