Сучасны комплекс спартыўных трэнажораў з’явіцца ў аг. Студзёнка Сенненскага раёна

ГССпартыўнае абсталяванне ў карыстанне жыхарам аграгарадка прадаставіць КУПБА «Прэстыж». Комплекс будзе ўсталяваны ў Студзёнкаўскай дзіцячым садзе — сярэдняй школе. Частка трэнажораў зойме спартыўную залу, а астатняе абсталяванне размесціцца ў спецыяльна адведзеным для гэтага пакоі.

Як расказаў дырэктар школы Уладзімір Касьянаў, займацца на трэнажорах змогуць не толькі вучні, але і мясцовая моладзь, у тым ліку якая працуе ў ААТ «Сінягорскае» і «Студзёнка». Заняткі будуць праходзіць кожны дзень, уключаючы суботу і нядзелю. Дапамогуць умацаваць здароўе вяскоўцам настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Андрэй Драздоўскі і Мікалай Барадзін.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.