Сенненцы на ХХІІІ-ім Міжнародным фестывалі мастацтва «Славянскі базар у Віцебску».

ГСПаказаць сваю творчасць

          З 9 па 14 ліпеня ўдзельнікі клуба народных майстроў «Натхненне» раённага Дома рамёстваў прадстаўляюць свае работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка, саломка, вышыўка, ткацтва) на выставе-кірмашы «Горад майстроў».

У абласным конкурсе па мастацкім роспісе «Фарбы нябёс» прыме ўдзел майстар раённага Дома рамёстваў Уладзімір Квашко.

Пад родную песню

12 ліпеня на асноўных канцэртных пляцоўках Віцебска «гастролі» распачнуць народныя ансамблі «Вечарынка» і «Вясёлыя музыкі».

«Сенненшчына запрашае»

Пад такой назвай «працуе» сялянскі падворак, прадстаўлены  райспажыўтаварыствам. Ён размяшчаецца па вуліцы Калініна (з боку «Універмага»).

Віцябчане і госці горада на Дзвіне змогуць пас­прабаваць нашу хлебабулачную прадукцыю, гародніну, садавіну, бліны, шашлыкі,  набыць іншыя тавары «Белкаапсаюза» з сімволікай фестывалю.

Ірына ГАРБАЧОВА.