Юбілейныя медалі «70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» атрымаюць 130 жыхароў Сенненскага раёна

70-цв. Гэта ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, вязні, блакаднікі, абаронцы Ленінграда, працаўнікі тылу.

Прадстаўнікі мясцовай улады і раённага ваеннага камісарыяту ўжо ўручаюць памятныя ўзнагароды, наведваючыся асабіста да ўдзельнікаў тых далёкіх падзей.

Акрамя, таго згодна з Указам Прэзідэнта №54 «Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі» 136 чалавекам, якія пражываюць у раёне, ужо выплачана матэрыяльная дапамога на суму 687 млн 500 тыс. рублёў.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.