Прадстаўнікі пярвічных арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын»,раённага выканаўчага камітэта правялі рэйд, у час якога наведалі сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
Маршрут рэйду праходзіў па тэрыторыі Багушэўскага сельсавета.
Як паведаміла Наталля Рыбчанка, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, актывісты пабывалі ў сем’ях, створаных непаўналетнімі, а таксама асобамі, якія маюць статус дзяцей-сірот. У час рэйду звярталася ўвага на ўмовы пражывання, праяўлялася цікавасць да праблем, аказвалася псіхалагічная і прававая дапамога.
Члены пярвічак ГА «Белая Русь» і БСЖ райвыканкама прыехалі не з пустымі рукамі. У кожнай сям’і яны ўручалі маленькім багушэўцам камплект адзення, цацкі, канцылярскія прылады.
Ірына ГАРБАЧОВА.