«Бярозкі» на Бярозаўскім возеры

OLYMPUS DIGITAL CAMERA Колькасць аграэкасядзіб, якія займаюцца арганізацыяй адпачынку ў сельскай мясцовасці, расце. На Сенненшчыне яна дасягнула амаль дваццаці.

Расце пералік паслуг, якія прапаноўваюцца гасцям: ад традыцыйных палявання і рыбалкі да ўдзелу ў народных абрадах. Сяргей Пагарэльскі, гаспадар сядзібы «Бярозкі», якая знаходзіцца ў вёсцы Бярозкі, на беразе Бярозаўскага возера, працуе егерам. А таму прапануе сваім  кліентам арганізацыю палявання, збор грыбоў ды ягад. «А якая рыба ў Бярозаўскім возеры водзіцца!», — расказвае ён і дэманструе вылаўленыя ім і гасцямі сядзібы трафеі (на здымку).