Сельгасарганізацыі Сенненшчыны прыступілі да касавіцы траў першага ўкосу

ГСПершымі на сенажаці вывелі тэхніку механізатары ААТ «Белая Ліпа», ПП «Дружбінец», СУП «Саўгас імя Машэрава» і КУСГП імя Гараўца.

Як мяркуецца, травы, скошаныя першымі, будуць выкарыстаны на нарыхтоўку сена. Будзе весціся і прыгатаванне сенажу. Але каб пачаць яго закладку, неабходна зрабіць запас накошанай травы.