«Спасибо за Победу» сказали сенненцы ветеранам

IMG_6969 Валанцёрскі праект «Добро пусть каждого коснётся» другі год запар аб’ядноўвае вучняў СШ №1 г.Сянно і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сенненскага раёна».

З нагоды Дня Перамогі школьнікі, члены ГА «БРСМ», і наведвальнікі аддзялення ў рамках праекта далучыліся да  рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Спасибо за Победу», што праводзілася на Сенненшчыне. Яны наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, сем’і загінуўшых, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні ТЦСАН, каб павіншаваць іх са святам і падарыць святочныя паштоўкі і сувеніры.

Таксама на паштовых скрынях валанцёры расклеілі святочныя налепкі «Спасибо за Победу».

Ірына ГАРБАЧОВА.

 ***

Фото 4            Супрацоўнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту г.п. Багушэўск ТЦСАН сумесна з членамі клуба «Асілкі Беларусі» Багушэўскай СШ №1 на чале з яго кіраўніком Лідзіяй Новак правялі віншавальную акцыю «Дзякуй, родныя, дзякуй, ад тых, хто не ведае вайны«.

Дзеці і дарослыя завіталі да больш чым 20 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у Багушэўскім і Какоўчынскім сельсаветах, каб павіншаваць іх са святам Перамогі.

пажылым уручылі людзям сувеніры, зробленыя рукамі наведвальнікаў аддзялення, віншавальныя паштоўкі і кветкі. Дзеці натхнёна чыталі вершы для ветэранаў, спявалі. У выкананні Клаўдзіі Чарновай, наведвальніцы аддзялення, прагучалі прыпеўкі.

У час акцыі «Дзякуй дзеду за Перамогу» на дзвярах дамоў ветэранаў вучні расклеілі святочныя аплікацыі, яны будуць нагадваць аб тым, што тут жывуць пераможцы.

Ала ЯКАЎЛЕВА.