С чем обращаются сенненцы в райисполком

pic13 Штогод Сенненскім раённым выканаўчым камітэтам, а таксама сельвыканкамамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна прымаюцца неабходныя арганізацыйныя і практычныя меры, накіраваныя на рашэнне сацыяльна значных праблем насельніцтва, павышэнне адказнасці пасадавых асоб за вынікі работы з насельніцтвам.

 Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2013 годзе мы папрасілі расказаць кіраўніка спраў райвыканкама Алега ЦЯЦЮЕВА:

— У мінулым годзе ў райвыканкам паступіла 278 зваротаў, што на 97 менш, чым у 2012-м. Сярод іх пісьмовых было 151, вусных — 109, электронных — 18.

Па выніках разгляду 92 звароты прызнаны абгрунтаванымі і задаволены, 24 — узяты на кантроль.

Ад жыхароў Сянна паступіла 128 зваротаў, Багушэўскага сельсавета — 32, Машканскага — 17, Нямойтаўскага — 14, Ходцаўскага і Студзёнкаўскага — па 12, Беліцкага — 11, Багданаўскага — 6.

У сельскія выканаўчыя камітэты паступіла 337 зваротаў, у 2012 годзе — 439.

Колькасць зваротаў, якія паступілі з вышэйстаячых арганізацый у райвыканкам, у параўнанні з 2012 годам (69 зваротаў)   зменшылася на 28.

— Алег Анатольевіч, якія выкарыстоўваюцца формы работы з насельніцтвам, каб мець магчымасць папярэдне  вывучаць праблемы грамадзян?

— Практыкуецца папярэдні запіс грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб на асабісты прыём да кіраўніцтва райвыканкама па тэлефоне, што дазваляе папярэдне вывучаць праблемы грамадзян, прымаць неабходныя меры па вырашэнні і задавальненні абгрунтаваных скаргаў яшчэ да правядзення асабістага прыёму.

За 2013 год кіраўніцтвам раённага выканаўчага камітэта праведзена 52 асабістых прыёмы грамадзян у райвыканкаме і 10 — па месцы жыхарства заяўнікаў, у час якіх прынята 97 і 11 грамадзян адпаведна. Старшыня райвыканкама правёў 26 асабістых прыёмаў у выканкаме і 4 — выязных, у час якіх прынята 67 і 5 чалавек адпаведна.

У мэтах скарачэння колькасці зваротаў грамадзян і своечасовага прыняцця мер па іх вырашэнні ў мінулым годзе праведзены сустрэчы з жыхарамі ўсіх 330 населеных пунктаў раёна з удзелам кіраўніцтва райвыканкама, кіраўнікоў раённых службаў і старшынь сельвыканкамаў. Па іх выніках падрыхтаваны пратакол даручэнняў, які ўзяты на кантроль сектарам па рабоце са зваротамі грама­дзян і юрыдычных асоб. У ходзе сустрэч паступіла 258 пытанняў, 180 з якіх вырашаны, 20 — узяты на кантроль.

— Ці актыўна звяртаюцца грамадзяне на «прамыя» і «гарачыя» тэлефонныя лініі? 

— У вырашэнні на­дзённых пытанняў грама­дзян рэгулярнае правя­дзенне кіраўніцтвам райвыканкама «прамых тэлефонных ліній» дае станоўчы эфект.

За 2013 год праве­дзена 18 «прамых ліній», на якія звярнулася 63 чалавекі. Найбольшая колькасць пытанняў адносілася да сферы дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На кантроль узяты 52 пытанні, 39 з якіх вырашаны станоўча, па 18 — дадзены растлумачэнні, 4 — знаходзяцца на кантролі.

Найбольш часта на тэлефоны «прамых ліній» звярталіся жыхары Сянно, Студзёнкаўскага, Какоўчынскага, Багушэўскага і Машканскага сельсаветаў.

Пэўную станоўчую ролю ў папярэджанні ўзнікнення абгрунтаваных скаргаў грамадзян адыгрывае работа «гарачай лініі». У мінулым годзе на тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама прынята 315 зваротаў грамадзян.

Напрыклад, па звароце Л.І.Валчковай добраўпарадкаваны пад’езд да могілак в.Цеплякі Машканскага сельсавета. Выкананы работы па рамонце даху жылога дома па звароце Л.А.Цыбульскай.

— З якімі пытаннямі ў асноўным звяртаюцца ў райвыканкам жыхары раёна? 

— У структуры зваротаў пераважаюць пытанні, якія тычацца работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі (84), жыллёвага заканадаўства (42). Таксама ёсць пытанні па праблемах занятасці насельніцтва і аховы працы (26), сацыяльнага забеспячэння (17), дарожнай гаспадаркі (20), адукацыі (10), сувязі (7), аховы здароўя (5).

Нягледзячы на некаторае змяншэнне колькасці зваротаў грамадзян па пытаннях дзейнасці ЖКГ, насельніцтва раёна працягваюць хваляваць праблемы бягучага і капітальнага рамонту жыллёвага фонду, камунальных службаў, водазабеспячэння. У прыватнасці ў райвыканкам ад грамадзян паступаюць абгрунтаваныя скаргі на зацягванне тэрмінаў выканання работ па капітальным рамонце жылых дамоў.

Змест зваротаў сведчыць аб тым, што, нягледзячы на прымаемыя практычныя меры, праблема забеспячэння насельніцтва якаснай пітной вадой застаецца актуальнай.

Жыхары Беліцкага, Студзёнкаўскага і Какоўчынскага сельсаветаў найбольш часта падымаюць праблемы водазабеспячэння, звязаныя са станам водаправодных сетак і збудаванняў, шахтных кало­дзежаў. Водаправодныя сеткі, якія знаходзяцца на балансе сельгаспрадпрыемстваў, маюць патрэбу ў капітальным рамонце ў сувязі з іх фізічным зносам. На выкананне гэтых работ патрабуюцца значныя фінансавыя сродкі.

З-за адсутнасці сродкаў пакуль не выкананы калектыўны зварот жыхароў квартала індывідуальнай забудовы вуліц Пятаковіча, Чырвонаармейскай і Ляонава, 1-га завулка Мічурына, 2-га і 3-га завулкаў Чырвонаармейскіх, калектыўны зварот жыхароў вуліц Набярэжная і Мічурына і калектыўны зварот жыхароў Рулёўшчыны.

Другой па значнасці праблемай з’яўляецца паляпшэнне жыллёвых умоў шляхам рэалізацыі права на атрыманне ці будаўніцтва жылля, выдзяленне сацыяльнага. Адзначаецца рост зваротаў грамадзян па пытаннях прыватызацыі жылля. Прычынай скаргаў з’яўляецца немагчымасць ажыццяўлення прыватызацыі з-за адсутнасці праваўстанаўліваючых дакументаў на жылыя памяшканні. Працягваюць паступаць у райвыканкам скаргі на якасць будаўніцтва жылля. Грамадзяне скардзяцца на павышаную вільготнасць, наяўнасць цвілі ў здадзеных у эксплуатацыю кватэрах, указваюць на дэфекты будаўніцтва.

— Ці прымаюцца меры да пасадавых асоб, па віне якіх несвоечасова вырашаюцца праблемы грамадзян? 

— Безумоўна. Па фактах парушэнняў парадку і неналежнага разгляду зваротаў грамадзян прымяняюцца меры адказнасці. Па выяўленых парушэннях заканадаўства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб за 2013 год прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 2 работнікі райвыканкама, 3 кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, 5 кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў і 1 старшыня сельскага выканаўчага камітэта. Так, за валакіту пры разглядзе калектыўнага звароту жыхароў аб вырашэнні пытання выканання рамонтна-будаўнічых работ у кватэрах №7 і №25 дома 11 па вул. Каваленкі г.Сянно распараджэннем старшыні райвыканкама аб’яўлена вымова дырэктару РУП ЖКГ В.М.Кішковічу. Зварот знаходзіцца на кантролі ў Адміністрацыі Прэзідэнта і аблвыканкаме з 2011 года. Яшчэ тры вымовы В.М.Кішковіч атрымаў за адсутнасць належнага кантролю за выкананнем работ па звароце грамадзянкі І.А.Сіняковай, за неналежную падрыхтоўку матэрыялаў па пытаннях прыёму грамадзян да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.А.Папкова, за валакіту пры разглядзе звароту Ю.Г.Мацвеева.

За парушэнне заканадаўства пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці 4 работнікі райвыканкама.

 Гутарыла

 Таццяна Буракова.