Замест праваднога радыё — эфірнае вяшчанне

ГСУ сувязі з аптымізацыяй сеткі праваднога вяшчання раённае радыё цяпер можна пачуць на ўльтракароткіх хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў дыяпазоне 70.67 МГц.          

Перадачы выходзяць у эфір два разы на тыдзень: у сераду 6.25 і панядзелак 11.40. Тым, хто любіць слухаць радыё, замест радыёкропкі неабходна ўстанавіць эфірныя прыёмнікі.

Па пытаннях набыцця і настройкі прыёмнікаў на патрэбную частату  можна звяртацца ў сервісны цэнтр «Белтэлекам» па адрасе: г. Сянно, вул. К. Маркса, 10. Тэлефоны для даведак:  5-02-34; 5-02-31; 5-02-32.