На Сенненшчыне час садзіць бульбу

ГС У  ААТ «Бяленева» і  УП  «Насенняводчы саўгас імя Данукалава», якія  займаюцца вырошчваннем бульбы, актыўна ідзе пераборка «другога хлеба».

УП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава» дапамагаюць і пенсіянеры. «Працоўныя дэсанты» ў ААТ «Бяленева» фарміруюцца з ліку школьнікаў Багушэўскай СШ №1, прадстаўнікоў шэфскіх прадпрыемстваў і арганізацый гарпасёлка.

Як адзначыў Андрэй Юсікаў, аграном ААТ «Бяленева», сёлета ў планах гаспадаркі засеяць культурай каля 100 га. Гэта будуць правераныя гадамі гатункі: ранні высокаўраджайны «рэд  скарлет», сярэдняранні высокатаварны «скарб» і позні «рагнеда».

У «Данукалаве» аддадуць перавагу «скарбу» і сярэдняпозняму «астэрыксу», якімі плануюць засеяць 70 га. Работы па пасадцы бульбы пачнуцца ў канцы красавіка.

Ала ЯКАЎЛЕВА.