В отделении круглосуточного пребывания для граждан пожилого возраста агрогородка Богданово Сенненского района открылась молебная комната

 ГСДля пастаяльцаў аддзялення штодзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту аграгарадка Багданава наведацца ў храм, нават у самыя вялікія святы, як Вялікдзень, Тройца, Раство Хрыстова, з вобласці немагчымага. Здароўе і паважны ўзрост не дазваляюць. Але насустрач сталым вернікам прыйшлі служыцелі Свята-Мікалаеўскай царквы.

Кожную 4-ую суботу ва ўстанове ладзяцца царкоўныя службы, малебны, якія праводзіць іерэй, айцец Дзмітрый.  Як расказала дырэктар аддзялення Надзея Васілёнак, святар і яго другая палова — матушка Ганна — сталі для тутэйшых бабуль і дзядуль добрымі сябрамі. Яны не забываюць павіншаваць старых са святамі. Вось і на Вялікдзень пастаяльцаў аддзялення чакалі ласункі, асвячоныя велікодныя стравы, якія ім прывезлі айцец Дзмітрый і матушка Ганна.

Пры іх удзеле ва ўстанове з’явіўся і свой малітоўны пакой. У падарунак прадстаўнікі царквы таксама перадалі 4 іконы і духоўную бібліятэчку. Да слова, іконкі цяпер асвячаюць усе 12 пакояў аддзялення.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.