«Пасябруй са спортам»

Лущинская Полина

Лущинская Полина

Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» сумесна з Міністэрствам адукацыі праводзіць рэспубліканскі конкурс дзіцячага малюнка «Пасябруй са спортам!» У ім прымаюць удзел­ навучэнцы ўстаноў адукацыі  дзвюх узроставых груп — 1-3 і 4-6 класаў.

Конкурс праводзіцца ў мэтах садзейнічання прапагандзе прынцыпаў і ідэалаў алімпійскага руху, фарміраванню іміджа краіны як спартыўнай дзяржавы, папулярызацыі спорту як важнага сродку ўмацавання здароўя дзяцей і моладзі, далучэння іх да здаровага ладу жыцця і іншых.

У сакавіку завяршыўся першы (раённы) этап конкурсу. На Сенненшчыне ў ім прынялі ўдзел 57 навучэнцаў з 18 школ і цэнтра дзяцей і моладзі.

Згодна з рашэннем журы пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу сталі ва ўзроставай катэгорыі 6-9 гадоў Паліна Лушчынская (СШ №1 г.Сянно, кіраўнік І.М.Кучко,), Назарыя Сірэнка (аб’яднанне па інтарэсах «Залатая саломка» Сенненскага ЦДіМ, Г.М.Жаркова), Сцяпан Варанцоў (аб’яднанне «Кераміка і маляванне» ЦДіМ, Е.А.Сакалоўская), Вераніка Ігнатовіч (аб’яднанне «Цуда-пальчыкі» ЦДіМ, Е.А.Сакалоўская); у катэгорыі 10-12 гадоў — Сяргей Варонкін (СШ №1 г.Сянно, Е.Н.Польская), Ксенія Шалуха, Вераніка Ярмоленка (Нямойтаўская школа, І.М.Кучко, Ю.Н.Кучко), Алі­на Сляднёва (аб’яднанне па інтарэсах «Кераміка і маляванне», Е.А.Сакалоўская).

Цяпер работы пераможцаў прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу.

Таццяна Буракова.