Дэпутаты Сенненскага раённага Савета 27 склікання правялі першую сесію

hjioi Яе яшчэ называюць арганізацыйнай — на ёй фарміруецца кіраўнічы склад прадстаўнічага органа ўлады.

Галоўнае пытанне парадку дня — выбары старшыні раённага Савета. Яго дэпутаты вырашылі аднадушна. Усе 27 прысутных на сесіі дэпутатаў з 29 абраных прагаласавалі за Міхаіла Вілюгу, давераўшы кіраўніцтва органам улады на чарговыя чатыры гады.

Пасля аб’яўлення вынікаў выбараў, якія прайшлі шляхам тайнага галасавання, Леанід  Хірэвіч, выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама і дэпутат раённага Савета па Сінягорскай выбарчай акрузе № 26, пажадаў яму здароўя, выказаў упэўненасць, што дэпутаты ўсіх узроўняў, старэйшыны, органы самакіравання будуць працаваць зладжана і выбаршчыкі не пашкадуюць аб сваім выбары.

Не змяніўся ў старшыні раённага Савета і намеснік. Ім зноў стаў на грамадскіх пачатках Валерый Кучко, дэпутат па Багданаўскай выбарчай акрузе № 18. На сесіі ўтвораны пастаянныя камісіі раённага Савета. Іх чатыры: па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту пад кіраўніцтвам Анатоля Бараноўскага, дэпутата па Раснянскай выбарчай акрузе № 25; па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі (Аляксандр Ладыжын, дэпутат па Назаранкаўскай выбарчай акрузе № 6); па пытаннях бюджэту і эканамічным развіцці (Таццяна Гарнак, дэпутат па Каваленкаўскай выбарчай акрузе № 2); па пытаннях аграпрамысловага ком­плексу і экалогіі (Леанід Шаеў, дэпутат  па Канстантоўскай выбарчай акрузе № 22).

            Утвораны прэзідыум раённага Савета. У яго ўвайшло сем чалавек. Персанальны склад вызначаны згодна з арт. 15 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»: старшыня раённага Савета дэпутатаў і яго намеснік, старшыні пастаянных камісій. Да іх шляхам выбараў далучылася Сняжана Мяцеліца, дэпутат ад Чырвонакастрычніцкай выбарчай акругі № 4.

Работа дэпутатаў раённага Савета папярэдняга склі­кання ацэнена даволі высока. Двум з іх, Васілю Бараноўскаму і Віктару Мурашкевічу, якія ўзначальвалі адпаведна Студзёнкаўскі і Багданаўскі сельвыканкамы, уручаны Ганаровыя граматы абласнога Савета дэпутатаў, яшчэ адной групе дэпутатаў — граматы раённага Савета. Падзячнымі пісьмамі раённага выканаўчага камітэта адзначаны ўдзел многіх з тых, хто арганізоўваў выбары мясцовых Саветаў 27 склі­кання.

Да 10 красавіка арганізацыйныя сесіі пройдуць ва ўсіх  сельскіх Саветах дэпутатаў.                    

Наш кар. й стар.)

 НА ЗДЫМКУ: група дэпутатаў  раённага Савета дэпутатаў.