В честь 70-летия освобождения Беларуси от немецко-фашистких захватчиков в Сенненском районе проведут районный смотр-конкурс патриотической песни

70-цв. Мерапрыемства адбудзецца ў пятніцу, 11 красавіка, у раённым Доме культуры. Конкурс прысвечаны сёлетняй знакавай для нашай краіны даце — 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

         Арганізатарам  мерапрыемства выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.  Дэманстраваць свае вакальныя таленты будуць прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Змагацца на песеннай ніве яны будуць у некалькіх намінацыях: «Харавыя калектывы», «Вакальная група», «Вакальны ансамбль», «Дуэт», «Трыа», «Саліст-вакаліст», а таксама «Харэаграфічны калектыў». Пераможцаў у кожнай з іх узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Да слова, сваіх прадстаўнікоў на ўдзел у аглядзе-конкурсе ўжо вылучылі каля 20 працоўных калектываў.

Прыходзьце падтрымаць канкурсантаў! Пачатак канцэрта — у 14.00.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

 P.S. В печатной версии газеты «Голас Сенненшчыны» допущена ошибка:  надо читать «Уваход — платны» .