В Сенненском музее для юных экскурсоводов провели мастер-класс

 Год гасціннасці цв.У Сенненскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшоў семінар-вучоба «Асновы экскурсазнаўства» для юных экскурсаводаў музеяў і музейных пакояў школ раёна.

Адкрыла мерапрыемства Браніслава Жаўтабрухава, галоўны захаваль­нік фондаў Сенненскага музея, метадыст Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі. Яна ж правяла вучобу школьнікаў.

Аглядную экскурсію па музеі зрабіў яго навуковы супрацоўнік Васіль Бандарэвіч. Апантаны краязнаўца, гісторык і мастак, ён уносіць вялікі ўклад у развіццё і папулярызацыю музея. Васіль Віктаравіч вельмі цікава і падрабязна расказаў вучням пра экпанаты, гістарычныя па­дзеі.

Асобна ён спыніўся на экспазіцыях, прысвечаных «афганскай» і Вялікай Айчыннай вайне, што асабліва актуальна напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як ілюстрацыі да экспазіцый вучні ўбачылі малюнкі і плакаты самаго Бандарэвіча. Кожны мог патрымаць у руках макеты зброі часоў Вялікай Айчыннай, у тым ліку і зробленыя пад яго кіраўніцтвам. Дзяўчынкі прымяралі паранжу, якую носяць афганскія жанчыны.

Заключным этапам вучобы стала падвядзенне вынікаў семінару. Кожны з яго ўдзельнікаў меў магчымасць выказаць, якое ўражанне на яго зрабіла мерапрыемства, чаму навучыла, якія адкрыцці дазволіла зрабіць. Юныя краязнаўцы яшчэ раз пераканаліся, што ведаць і шанаваць гісторыю сваёй краіны — абавязак кожнага грамадзяніна. «Сваю пасільную лепту ў справу захавання памяці аб мінулым роднага краю і патрыятычнае выхаванне ўносіць і наш краязнаўчы музей, якім мы вельмі ганарымся», — адзначыла кіраўнік школьнага гуртка «Памяць» і гуртка «Голас юнага краязнаўца» Сенненскага цэтра дзяцей і моладзі, настаўніца Машканскай школы Таццяна Каранеўская.

Удзельнікі семінару выказалі шчырыя словы ўдзячнасці Браніславе Жаўтабрухавай і Васілю Бандарэвічу за выдатна арганізаванае карыснае мерапрыемства.