В Сенненском районе при выжигании сухой растительности погиб человек
За апошнія некалькі дзён на тэрыторыі Сенненскага раёна адбылося больш 30 выездаў выратавальнікаў Сенненскага РАНС па прычыне ўзгарання сухой расліннасці. Складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў згодна з арт. 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышчы і пажніўных рэштак.
28 сакавіка ў в.Колпіна Багушэўскага сельсавета з-за выпальвання сухой травы агнём знішчаны дачны дом з гаспадарчымі пабудовамі. Па той жа прычыне 29 сакавіка ў гэтым населеным пункце агонь пашкодзіў другі дачны дом.
Пры ліквідацыі пажара сухой расліннасці каля в.Меліхава Ходцаўскага сельсавета выратавальнікамі быў знойдзены труп жанчыны. Прычына смерці і прычына ўзгарання травы высвятляюцца.
Ірына ГАРБАЧОВА.