На новы тэхнічны рэгламент

­

Якасць малака — велічыня непастаянная і вельмі капрызная.  Як тая шляхцянка, яна патрабуе пастаяннай увагі да сябе. Інакш…

 У СВК «Студзёнка» ў інфармацыі аб продажы малака ў графе «экстра» за 8 месяцаў значыцца лічба 2,7%, у жніўні — ад­зна­ка, якая сведчыць, што малако такой якасці на перапрацоўку не паступала. У КУСГП імя Гараўца  не стала малака вышэйшага гатунку.  А было ж. Летась у такую пару яго доля складала 75,9%, за 8 месяцаў 2010 года — 46,9, у ліпені — жніўні не стала ўвогуле. Зніжэнне якасці пачалося не ўчора. Пра упушчэнні, якія маюць месца на фермах, вядома кіраўніцтву і спецыялістам гаспадаркі, даяркам, якія, безумоўна, губляюць у заработнай плаце. Але мер ніякіх не прымаецца. Ва ўсякім разе эфекту ад іх пакуль не бачна. У выніку  ў  апошні месяц лета КУСГП імя Гараўца  выйшла ў «лідэры» па продажы малака другога гатунку — 16,9%. Толькі  крыху менш малака такой якасці прадаюць у СВК «Ясная зара» — 13,6%.

 — Чаму малако нізкай якасці рэалізуецца з ферм сельгаскааператываў «Пурп­лева» і «Кругляны», не сакрэт.  У пачатку года з апошняй гаспадаркі част­ка прадукцыі прадавалася вышэйшым гатункам, бо малако з фермы вёскі Канстантова  дастаўлялася на перапрацоўку асобным транспартам. Ёсць такая магчымасць і зараз. Але яна чамусьці не выкарыстоўваецца.

 Некаторыя станоўчыя зрухі ў якасці рэалізуемага малака зафіксаваны ў СВК «Пурплева». З пачатку года вышэйшым гатункам рэалізавана 21,4% малака (летась такой якасці прадукцыі не было ўвогуле), у жніўні — 55,5%. Але ў гаспадарцы  так і не выкаранілі практыку  фальсіфікаваць прадукцыю вадой.

 Якасць малака — велічыня не пастаянная. Але яна можа і павінна быць ста­біль­на высокай. Для гэтага на фермах ёсць усе тэхналагічныя магчымасці. Іх трэба выкарыстоўваць, больш увагі надаваць санітарна-гігіенічнаму стану на фермах, вакол іх. З 1 студзеня 2011 года ўступае ў сілу новы  тэхнічны рэгламент. У выпадку, калі ферма не будзе адпавядаць  нейкім яго паказчыкам, малако на рэалізацыю ўвогуле не будзе прымацца.

Л.Іўеў