Лясніцтвы Сенненшчыны рыхтуюцца да збору бярозавіка
Як паведаміла Таццяна Шугальская, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ «Багушэўскі лясгас», сёлета плануецца нарыхтаваць 100 т бярозавага соку. Пастаўляць яго для перапрацоўкі будуць на Віцебскі і Барысаўскі пладова-агароднінныя заводы.
Набыць бярозавы сок можа і насельніцтва. Для гэтага трэба звяртацца ў лясніцтвы па месцы жыхарства.