Криминальная сводка от Сенненского РОВД

zakonЗлодзей іншаземны

Супраць грамадзяніна Казахстана ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго іншаземец прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за знахо­джанне ў нашай краіне без рэгістрацыі.

У Машканы жыхар горада Сарань Карагандзінскай вобласці прыехаў яшчэ 12 лютага. Аднак на рэгістрацыю ў аддзел унутраных спраў не з’явіўся. Затое паспеў, як мяркуецца, адзначыцца крадзяжом. Вырваўшы прабой на ўваходных дзвярах, ён трапіў у адну з хат аграгарадка Машканы, адкуль выкраў адзенне, прадукты харчавання на суму амаль 500 тыс. рублёў.

 

Злодзей дамарошчаны

Жыхар  вёскі  Асі­наўка таксама панёс матэрыяльныя страты. У яго выкралі пральную машыну і вырабы з металу агульным коштам 550 тыс. рублёў.

Як  устанавілі міліцыянеры, крадзеж здзейсніў аднавясковец заяўніка. А раённы аддзел Следчага камітэта распачаў яшчэ адну крымінальную справу па прыкметах зла­чынст­ва, прадугледжанага ч.2 арт 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.