Уроки безопасности дадут жителям района сенненские спасатели

 ГСЗа два месяцы бягучага года на тэрыторыі раёна адбылося 8 пажараў, на якіх загінулі 2 чалавекі. За адпаведны перыяд у 2013-м было зарэгістравана на два пажары менш, загінулі 2 чалавекі.

 На працягу сакавіка супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіцца месячнік па навучанні насельніцтва правілам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці. У гэтыя дні інспектары дзяржаўнага пажарнага нагляду актыўна выступаюць у працоўных калектывах, у дзіцячых садах і школах, а таксама праводзяць праверку на пажаранебяспечнасць домаўладанняў грамадзян.

Ірына ГАРБАЧОВА.