Криминальная сводка Сенненского РОВД

ГСПакуль была ў Расіі

         Яшчэ 22 верасня мінулага года жыхарка аграгарадка Янова паехала ў суседнюю дзяржаву. А калі сёлета 10 лютага вярнулася, адразу заўважыла — у хаце нехта пагаспадарыў. Перасту­піўшы парог убачыла, што прапаў тэлевізар «Віцязь» коштам 600 тыс. рублёў і плед (50 тыс. рублёў). Давялося звяртацца ў міліцыю.

Як было ўстаноўлена, крадзеж здзейсніў непрацуючы жыхар аграгарадка, які мае судзімасць за такое ж злачынства.

Украдзенае вернута. А супраць зладзея раённым аддзелам Следчага камітэта  ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса.

 За нЯВЫплату аліментаў

         Жыхар райцэнтра ўжо быў асуджаны на падставе ч.1 арт.174 за ўхіленне ад уплаты аліментаў на непаўналетняга сына.

Нядаўна ў адносінах да яго аддзелам Следчага камітэта зноў узбуджана крымінальная справа. На гэты раз на падставе ч.3 арт. 174 Крымінальнага кодэкса.

 Пайшоў з дома і прапаў

         Узбуджана крымінальная справа па факце знікнення Леаніда Мікалаевіча Пруднікава, 1958 года нараджэння.

Жыхар Сянна 27 студзеня бягучага года пайшоў з дому і да гэтага часу месца знаходжання яго невядома.