На Сенненщине выберут «Супер-мужчину»
Традыцыйны раённы конкурс пройдзе ў Сенненскім РДК 21 лютага. Пачатак у 16.00.
Ужо падалі заяўкі і актыўна рыхтуюцца да конкурсу 6 удзельнікаў: Арцём Бабіч, дарожны майстар ДРБУ-146, Віктар Мяцеліца, вадзіцель РУП ЖКГ, Юрый Галкін, таваразнаўца Сенненскага райспажыўтаварыства, Яўген Хацько, участковы інспектар Сенненскага РАУС, Артур Матусевіч, выхавацель Сенненскай школы-інтэрната, Сяргей Сяргееў, настаўнік гісторыі Какоўчынскай ДССШ. Яны і арганізатары конкурсу вельмі спадзяюцца на падтрымку жыхароў і гасцей Сянна і раёна. Білеты прадаюцца ў касе РДК. На святочным мерапрыемстве акрамя яркіх конкурсаў, якія дапамогуць вызначыць супермужчыну, вас чакае канцэртная праграма з удзелам лепшых выканаўцаў і творчых калектываў Дома культуры.