«Мандарыны» — лепшыя!

kvn1У актавай зале СШ №2 г.Сянно свае артыстычныя здольнасці і крэатыўныя ідэі ў гульні школьнага «клуба вясёлых і знаходлівых» прадэманстравалі пяць каманд 9-11 класаў.

Каманда 11″Б» класа «Мандарыны» заняла першае месца, другое — 11 «А», трэцяе —  10 класа. Салодкія падарункі ад раённай арганізацыі ГА «БРСМ» і адміністрацыі школы сталі для вясёлых і знаходлівых удзячнасцю за ўдзел у КВЗ. Члены журы і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Марына Наваковіч падзякавалі педагогам СШ №2 г.Сянно, якія штогод на зімовых канікулах праводзяць гульні КВЗ.

kvn3kvn2

 

   Ул. інф.