Прыемная нечаканасць

n3-s5У перадсвяточныя дні не засталіся без увагі былыя вязні і блакаднікі, адзінока пражываючыя састарэлыя, дзеці вайны з Багданаўскага сельсавета.
Іх павіншавалі з навагоднімі святамі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў і Сенненскага аўтаклуба.
Вяскоўцы былі прыемна здзіўлены, калі за акном чулі гукі акардэона, а на парозе бачылі казачных герояў. Ролю Дзеда Мароза ўжо не першы год выканаў дырэктар аўтаклуба Аляксандр Васілёнак.
— У гэтым годзе мы парадавалі людзей і салодкімі падарункамі, прадаставіла якія Сенненскае райспажыўтаварыства, — адзначыла Тамара Рыжкова, галоўны спецыяліст арганізацыі ветэранаў.

Ірына ГАРБАЧОВА.
Фота аўтара.